КІЕЎ. Найвышэйшы Суд Украіны дазволіў апазыцыйнаму лідэру Юліі Цімашэнка выехаць з Кіеву для правядзеньня агітацыйнай кампаніі ва ўкраінскіх рэгіёнах напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, што маюць адбыцца 31 сакавіка. Летась у красавіку генэральная пракуратура Ўкраіны забараніла Юліі Цімашэнка пакідаць Кіеў, пакуль ня будзе закончанае сьледзтва паводле абвінавачаньня яе ў хабарніцтве, кантрабандзе і фальшаваньні дакумэнтаў. Цімашэнка была адхіленая прэзыдэнтам Кучмам з пасады віцэ-прэм’ера ў студзені 2001 году. Яна лічыць выстаўленыя ёй абвінавачаньні палітычна матываванымі.