[ 04:18 ]  Карзаі будзе супакойваць міжусобныя сутычкі з замежнай дапамогай

КАБУЛ. Кіраўнік часовага афганскага ўраду Хамід Карзаі заявіў, што калі лідэры суперных груповак будуць пагражаць міру ў Афганістане, ён не вагаючыся папросіць вайсковай дапамогі ў Злучаных Штатаў ці ў іншых краінаў. Міжусобныя сутычкі паміж мясцовымі лідэрамі выбухалі ў розных раёнах краіны. Найбольш зацятыя баі адбыліся ў студзені ў правінцыі Пактыя на ўсходзе Афганістану, у выніку чаго загінула больш за 50 чалавек. Злучаныя Штаты заявілі, што іх вайсковыя аддзелы ў Афганістане займаюцца пошукамі ацалелых талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды» і не далучацца да міжнародных сілаў падтрыманьня бясьпекі.