[ 16:48 ]  Эгіпэт смуткуе па ахвярах катастрофы

КАІР. У Эгіпце сёньня дзень смутку па ахвярах учорашняй катастрофы, калі ў выніку пажару ў пасажырскім цягніку загінулі 370 чалавек. Дзясяткі чалавек шпіталізаваныя. Пажар адбыўся на самым пачатку маршруту Каір-Луксор. Цягнік працягваў рухацца яшчэ некалькі кілямэтраў, і полымя ахапіла сем вагонаў. Паведамляецца, што пасажыраў было ўдвая больш за норму. Спачуваньні эгіпэцкаму ўраду выказалі ЗША, Эўразьвяз, Ізраіль і генэральны сакратар ААН Кофі Анан.