[ 03:41 ]  Кандыдаты на далучэньне да Эўразьвязу патрабуюць роўных умоваў для сваіх фармараў

ВАРШАВА. Чатыры сярэдняэўрапейскія краіны, які прэтэндуюць на далучэньне да Эўразьвязу ў 2004 годзе, патрабуюць, каб іх аграрнаму сэктару былі дадзеныя такія ж фінансавы ільготы, як і фармарам усіх краінаў-сябраў Зьвязу. У Варшаве на сустрэчы прэм’ер-міністраў Польшчы, Чэхіі, Вугоршчыны і Славаччыны была прынятая сумесная дэклярацыя, у якой выказваецца шкадаваньне ў сувязі з прапановай Эўразьвязу паэтапна павялічваць датацыі сельскай гаспадарцы новых сябраў Зьвязу. Эўразьвяз прапануе давесьці да агульнай нормы ўзровень фінансаваньня аграрнага сэктару новых сябраў толькі да 2013 году.