[ 14:51 ]  ЗША гатовыя дзейнічаць самі па сабе, каб дамагчыся зьмены рэжыму ў Іраку

ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл заявіў, што ЗША гатовыя ў выпадку неабходнасьці дзейнічаць самі па сабе, каб адхіліць ад улады прэзыдэнта Іраку Садама Хусэйна. Паводле Паўэла, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пакідае за сабой магчымасьць выкарыстоўваць усе сродкі, каб дамагчыся зьмены рэжыму ў Багдадзе. Аднак, зараз ЗША дзейнічаюць палітычнымі і дыпляматычнымі захадамі, -- падкрэсьліў Паўэл. У чацьвер эўрапейскія саюзьнікі ЗША і Расея чарговым разам перасьцераглі Вашынгтон ад аднабаковых ваенных дзеяньняў супраць Іраку.