[ 03:51 ]  У Гуантанама даставілі яшчэ 34 палонных

ВАЕННА­МАРСКАЯ БАЗА ГУАНТАНАМА (КУБА). Амэрыканскі самалёт з 34 талібамі і ваяўнікамі «Аль-Каіды» прыляцеў з Афганістану на амэрыканскую ваенна-марскую базу ў Гуантанама. Такім чынам агульная колькасьць афганскіх палонных у Гуантанама дасягнула 220. Амэрыканскае камандаваньне базы займаецца выяўленьнем таго, хто з палонных належыць да Талібану, а хто – да «Аль-Каіды». Расейскі намесьнік міністра замежных справаў Трубнікаў, які сустракаўся ў Вашынгтоне з амэрыканскімі афіцыйнымі асобамі, заявіў, што сярод вязьняў Гуантанама ёсьць і некалькі чачэнцаў.