[ 16:16 ]  Народны фронт вызваленьня Палестыны выйшаў са складу Арганізацыі вызваленьня Палестыны

ЕРУСАЛІМ. Народны фронт вызваленьня Палестыны, другая паводле колькасьці групоўка, якая ўваходзіць у Арганізацыю вызваленьня Палестыны заявіла пра выхад з кіраўніцтва арганізацыі на знак пратэсту супраць затрыманьня лідара фронту Ахмада Саадата. Палітбюро фронту заявіла, што ня вернецца ў кіраўнічыя ворганы Арганізацыі вызваленьня, пакуль іхны лідар Ахмад Саадат ня будзе вызвалены. Саадат быў арыштаваны кіраўніцтвам Палестынскае аўтаноміі ў сёлетнім студзені. Тым часам сёньня, ізраільскія гэлікоптары збамбавалі базу палестынскай марской паліцыі ў Паласе Газа. Ахвяраў няма.