[ 19:52 ]  Шарон сустрэўся з палестынцамі

ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі прэм’ер Шарон сустрэўся сёньня з палестынскімі афіцыйнымі асобамі, правёўшы зь імі першыя перамовы ад часу свайго абраньня на пасаду год таму. Шарон папрасіў іх заклікаць палестынскага лідэра Арафата адолець тэрарызм. Незадоўга перад гэтым у ізраільскай газэце было надрукаванае інтэрвію з Шаронам, дзе ён заклікаў ЗША парваць усе кантакты з Арафатам.