[ 19:50 ]  Эканоміка краінаў эўразоны стаіць перад уздымам

НЬЮ-ЁРК. Нямецкі канцлер Шрэдэр, выступаючы на Ўсясьветным эканамічным форуме ў Нью-Ёрку, сказаў, што эканоміка краінаў эўразоны стаіць перад уздымам. Ён зазначыў, што Нямеччына мае вельмі цесныя бізнэсовыя і эканамічныя сувязі са Злучанымі Штатамі і што слабасьць амэрыканскай эканомікі мела непасрэдныя наступствы ў Нямеччыне.