[ 18:17 ]  У Кыргызстане адмоўлена ў друку незалежнай газэце

БІШКЕК. Кіргізская дзяржаўная друкарня «Учкун» адмовілася друкаваць сёньняшні нумар незалежнай газэты «Мая-Сталіца-Новасьці». Падставай для адмовы нібыта было сканчэньне тэрміну кантракту, аднак прадстаўнікі газэты назвалі гэты крок зваротам да практыкі цэнзуры савецкіх часоў. У Кыргызстане шырацца паведамленьні пра абмежаваньне свабоды друку.