[ 03:48 ]  Адбыліся расейска-амэрыканскія перамовы ў пытаньні стратэгічнай стабільнасьці

ВАШЫНГТОН. У Вашынгтоне Адбыліся расейска-амэрыканскія перамовы ў пытаньні стратэгічнай стабільнасьці. У сустрэчы бралі ўдзел намесьнік дзяржсакратара ЗША Джон Болтан і намесьнік міністра замежных справаў Расеі Георгі Мамэдаў. Прэзыдэнт ЗША прапануе скараціць амэрыканскі ядзерны арсэнал з 6 тысячаў да прыкладна 2 тысячаў баегаловак. Прэзыдэнт Расеі пагаджаецца адпаведна скараціць расейскія ядзерныя ўзбраеньні. Мяркуецца, што перамовы будуць працягнутыя ў будучым.