[ 17:22 ]  Удзельнікі блізкаўсходняга канфлікту зьвяртаюцца да ЗША па пасярэдніцтва

ВАШЫНГТОН. Удзельнікі блізкаўсходняга канфлікту зьвяртаюцца да ЗША па пасярэдніцтва. Пасьлязаўта ў Вашынгтон накіруецца палястынская дэлегацыя на чале са сьпікерам заканадаўчага сходу палястынскай аўтаноміі Ахмэдам Крэем. Палястынцы сустрэнуцца з намесьнікам дзяржсакратара ЗША па Блізкаму ўсходу Бэрнсам. У гэты ж дзень у ЗША прыбудзе і міністар абароны Ізраілю Бэн Эліязэр, які правядзе перамовы з кіраўніцтвам Злучаных Штатаў. А сёньня пачаўся афіцыйны выітзыт ў ЗША караля Іярданіі Абдулы. Ён будзе абмяркоўваць шляхі вырашэньня ізраільска-палестынскага канфлікту з прэзыдэнтам ЗША Бушам і дзяржсакратаром Паўэлам.