У цэнтры Эўропы незвычайна цёпла. У Вугоршчыне тэмпэратура паветра дасягае 20 градусаў. У Італіі праз туман парушаны графік авіяпалётаў. У Маскве, у выніку моцнага галалёду, каля 200 асобаў вымушаныя былі зьвярнуцца па мэдычную дапамогу. 2 асобы зьмерзлі да сьмерці. У Польшчы моцныя вятры вырывалі дрэвы, перакульвалі аўтамабілі. 2 асобы загінулі. Моцны вецер спрычыніўся да сьмерьці як мінімум 10 асобаў на поўначы Эўропы. У Калінінградзкай вобласьці загінулі 4 чалавекі.