[ 17:46 ]  Расейскі бок паведамляе пра 19 чачэнскіх незалежнікаў, забітых у раёне Ведзіно

ГРОЗНЫ. Прадстаўнік прарасейскай чачэнскай адміністрацыі паведаміў, што 19 чачэнскіх паўстанцаў былі забітыя ў выніку рэйду расейскага войска на базу паўстанцаў у раёне Ведзіно. Між тым, начальнік штабу расейскага войска гэнэрал Анатолі Квашнін заявіў, што нядаўная катастрофа расейскага гэлікоптара, у часе якой загінулі два гэнэралы, была, магчыма, выкліканая падкладзенай на лётнішчы бомбай, альбо нядбаным абыходжаньнем са зброяй на борце гэлікоптару. Ён выключыў магчымасць зьбіцьця гэлікоптару чачэнскай ракетай.