ПРЫШЦІНА. Паліцыя ААН і міратворчыя сілы НАТО ў Косаве арыштавалі сёньня трох альбанцаў, падазраваных ва ўчыненьні ваенных злачынстваў падчас вайны 1998-99 гадоў. Усе трое належалі да Арміі Вызваленьня Косава і падазраюцца ў забойствах, збройных нападах і выкраданьнях цывільных грамадзянаў. Яшчэ два былыя ваяўнікі Арміі Вызваленьня былі арыштаваныя ў сьнежні.