КАНДАГАР. Сёньня адмысловыя аддзелы ЗША штурмавалі лякарню, дзе на працягу двух месяцаў хаваліся шэсьць ляяльных да Аль Кайды асобаў. Усе шасьцёра – забітыя. Прадстаўнік войска Злучаных Штатаў сказаў, што атака, якая доўжылася некалькі гадзінаў, была зробленая на просьбу афганскіх уладаў, чыім сілам і дапамглі вайскоўцы ЗША. Зьнішчаныя прыхільнікі Аль Кайды загінулі, калі вайскоўцы Злучаных Штатаў кінулі гранаты ў вокны лякарні. Вайсковы прадстаўнік ЗША ў Кандагары Ропэр сказаў, што атака задэманстравала супрацоўніцтва антытэрарыстычных сілаў:
“Вайскоўцы ЗША дапамаглі мясцовым афганскім жаўнерам у часе атакі на падазроных у сяброўстве ў Аль Кайдзе тэрарыстаў, якія знаходзіліся ў мясовай лякарні. Апэрацыя, начале з афганскімі сіламі ізноў прадэманстравала каардынацыю і эфэктыўнасьць ужываньня супраць тэрарыстаў антыталібанскіх сілаў паўдзённага Афганістану. Сілы ЗША ўдзельнічалі ў апэрацыі на просьбу Афганскіх сілаў". Атакаваныя ў лякарні пагражалі самагубствам у выпадку спробы захапіць іх.