ВАШЫНГТОН. Сёньня раніцай Злучаныя Штаты правялі пасьпяховае выпрабаваньне ў межах стварэньня новай сыстэмы супрацьракетнай абароны. Вучэбная ракета, запушчаная з Гавайскіх выспаў, была зьбітая ракетай-перахопніцай, якая стартавала з вадаплаву ЗША ў Ціхім акіяне. Гэта было першае выпрабаваньне сыстэмы супрацьракетнай абароны марскога базаваньня. Летась Злучаныя Штаты абвесьцілі пра выхад з дамовы ў супрацьракетнай абароне 1972 году, паколькі гэтая дамова састарэла. Расея і Кітай крытыкуюць гэтую пастанову Злучаных Штатаў.