[ 04:21 ]  Македонскі парлямэнт выходзіць з палітычнага тупіку

СКОП’Е. Македонскі парлямэнт зьбярэцца сёньня для разгляду закону аб самакіраваньні – важнага элемэнту мірнага пагадненьня, якое паклала канец леташняму паўстаньню этнічных альбанцаў. Чатыры галоўныя палітычныя партыі Македоніі пасьля двухмесячнага палітычнага тупіку зацьвердзілі ў аўторак тэкст праекту гэтага закону. Пасланец Эўрапейскага Зьвязу Ален Лё Руа паведаміў, што згаданыя палітычныя партыі – дзьве македонскія і дзьве альбанскія – паабяцалі ня ўносіць у законапраект ніякіх зьменаў. Няздольнасьць парлямэнту прыняць закон аб самакіраваньні ў мінулым месяцы прывяла да пераносу даты доўгачаканай канфэрэнцыі дзяржаваў-донараў у справе фінансавай дапамогі Македоніі.