ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд выказаў упэўненасьць, што з афганскімі палоннымі, якія ўтрымліваюцца на ваенна-марской базе Гуантанама на Кубе, абыходзяцца адпаведна Жэнэўскай канвэнцыі ў правох ваеннапалонных. Раней міністар змежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро выказаў неспакой з нагоды жорсткага абыходжаньня з паліннымі, спаслаўшыся на фотаздымкі ў Заходняй прэсе, на якіх талібы закутыя ў кайданкі.
ЦН-77;