[ 17:22 ]  Пяцёра жаўнераў руху Талібан арыштаваныя ў часе спробы пакінуць Кабул

КАБУЛ. Пяцёра жаўнераў руху Талібан арыштаваныя ў часе спробы пакінуць Кабул. Паводле прадстаўніка мясцовай паліцыі, перад тым талібы хаваліся ў правінцыі Баглан. Ён адзначыў, што пакуль незразумела ці маюць затрыманыя дачыненьне да тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Кайда”. У пятніцу ў Кабуле былі арыштаваныя двое пакістанцаў, якіх падазраюць у сувязях з “Аль-Кайдай”.