ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі федэральны судзьдзя Леані Брынкема забараніла тэлетрансьляцыю працэсу над Захарыем Мусаўі, абвінавачаным ў далучанасьці да тэрарыстычных нападаў 11 верасьня на ЗША.
Судзьдзя сказала, што забарона на фота- і відэаздымку ў зале суду не супярэчыць канстытуцыйным правом амэрыканцаў і прынцыпам свабоды слова.
На думку міністэрства юстыцыі ЗША, трансьляцыя працэсу над Мусаўі паставіла б пад пагрозу бясьпеку людзей, якія будуць сьведчыць у гэтай справе.
Мусаўі, францускі грамадзянін, арыштаваны 30 верасьня. Ён абвінавачваецца ў змове зьдзейсьніць напады 11 верасьня.