[ 05:14 ]  Амэрыканскія вайскоўцы не пацьвярджаюць паведамленьні аб сьмерці Ўсамы бін Лядэна

ВАШЫНГТОН. Камандуючы ваеннай апэрацыяй у Афганістане, амэрыканскі генэрал Томі Фрэнкс заявіў, што ён ня можа пацьвердзіць ці абвергнуць паведамленьні, што міжнародны тэрарыст Усама бін Лядэн мёртвы. Але Фрэнкс сказаў, што калі бін Лядэн жывы, ён абавязкова будзе знойдзены і затрыманы. Раней у пятніцу прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф выказаў меркаваньне, што Усама бін Лядэн магчыма памёр у выніку хваробы нырак падчас амэрыканскай паветранай кампаніі ў Афганістане. Доўгі час хадзілі чуткі, што бін Лядэн цярпіць ад некалькіх хваробаў, у тым ліку ад хваробаў нырак і сэрца. Апошні раз 44-гадовы тэрарыст выступіў у відэаінтэрвію 26 сьнежня, падчас якога ён выглядаў бледным і зьняможаным.