[ 04:58 ]  Хамід Карзаі сустрэнецца з Джорджам Бушам 28 студзеня ў Вашынгтоне

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты паведамілі, што кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі будзе мець перамовы ў Белым Доме ў Вашынгтоне 28 студзеня з прэзыдэнтам Джорджам Бушам і ншымі афіцыйнымі асобамі ЗША. У заяве Белага Дому, абвешчнай у чацьвер, гаворыцца, што візыт Карзаі ў Злучаныя Штаты забясьпечыць далейшае разьвіцьцё партнэрства дзьвюх краінаў, перадусім – у галіне барацьбы з тэрарызмам. ЗША таксама абяцаюць значную фінансавую дапамогу на пабудову стабільнага Афганістану. Карзаі, які ад 22 сьнежня цягам 6 месяцаў будзе выконваць функцыі кіраўніка дзяржавы, сустрэўся ўчора ў Кабуле з Дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам. Сёньня Карзаі распачынае афіцыйны візыт у Савудаўскую Арабію. Гэта ягоная першая паездка за мяжу ў якасьці кіраўніка дзяржавы.