[ 04:51 ]  Аляксандар Лукашэнка запрасіў Каддафі наведаць Беларусь

ТРЫПАЛІ. Сёньня завяршаецца пяцідзённы візыт миністра замежных справаў Беларусі Міхаіла Хвастова ў Лівію. У Трыпалі адбыліся перамовы лівійскага лідэра Муамара Каддафі зь беларускім міністрам. Перамовы тычыліся разьвіцьця супрацоўніцтва паміж дзьвюмя краінамі. Хвастоў перадаў Каддафі ліст ад Аляксандра Лукашэнкі і запрашэньне наведаць Беларусь.