[ 04:51 ]  Палонныя талібы і тэрарысты "Аль-Кайды" дастаўляюцца на базу Гуантанама

КАБУЛ. Яшчэ некалькі дзесяткаў палонных талібаў і тэрарыстаў “Аль-Кайды” дастаўленыя ўчора на амэрыканскую ваенную базу ў Гуантанама на Кубе. Агульная колькасьць палонных на базе цяпер – 80 чалавек. Сёньня на Кубу прылятае яшчэ адзін самалёт з талібамі і баявікамі “Аль-Кайды”. Паводле Пэнтагону, каля 320 палонных пакуль застаюцца ў амэрыканскім ваенным лягэры пад Кандагарам, што на поўдні Афганістану. Учора на лётнішчы Кандагару амэрыканскім вайскоўцам здаўся чалавек, які меў, паводле ягоных словаў, наўпроставае дачыненьне да фінансаваньня “Аль-Кайды”. Імя арыштаванага не разгалошваецца.