[ 14:47 ]  Міністар юстыцыі Турэччыны выступіў супраць турэмнай рэформы

АНКАРА. Міністар юстыцыі Турэччыны Хікмэт Самі Цюрк выступіў супраць турэмнай рэформы, згодна зь якой, зьняволеныя могуць утрымлівацца па 9 чалавек у камэры. Цюрк заявіў, што прапанаваная рэформа ідзе насуперак антытэрарыстычнаму заканадаўству. Раней турэцкія ўлады прынялі рашэньне пра перавод бальшыні вязьняў леварадыкалаў у меншыя камэры, дзе ўтрымліваюцца ад аднаго да трох чалавек. Такія захады, на думку ўладаў, накіраваныя супраць запаланеньня мафіі і тэрарыстычных груповак у турмах. Ад кастрычніка дзьвюхтысячнага году ў турмах Турэччыны ад галадовак памерлі 45 вязьняў, якія такім спосабам пратэставалі супраць пераводу іх у меньшыя камэры.