ЛІМА. Каля 300 целаў ахвяраў учорашняга пажару ў гандлёвым цэнтры сталіцы Перу Ліме знойдзена на месцы трагедыі. Больш за 200 асобаў паранена ў выніку пажару. Як стала вядома, прычынай пажару было самазапальваньне пэтардаў, якія прадаваліся ў гандлёвым цэнтры напярэдадні Новага Году.