[ 15:35 ]  Дасягнутае канчатковае пагадненьне ў справе накіраваньня міратворцаў у Афганістан

КАБУЛ. У Афганістане сёньня дасягнутае канчатковае пагадненьне ў справе накіраваньня сюды міжнароднага міратворчага кантынгэнту колькасьцю ад 3 да 5 тысячаў жаўнераў. Узначальваць кантынгэнт будзе Вялікая Брытанія. Паведамляецца, што на ўсходзе краіны ў выніку амэрыканскага бамбаваньня вёскі Кулае Назі загінула каля 100 чалавек. Прадстаўнік амэрыканкага войска маёр Пітэр Мітчэл заявіў, што амэрыканскае камандаваньне ведае пра інцыдэнт. Ідзе расьследваньне.