[ 03:22 ]  Расея і Арменія падпішуць сёньня пагадненьне аб урэгуляваньні армянскага доўгу Расеі

ЕРЭВАН. Чакаецца, што Расея і Арменія падпішуць сёньня пагадненьне аб урэгуляваньні армянскага доўгу Расеі. Паводле ІТАР-ТАСС, армянскі доўг складае 98 мільёнаў даляраў ЗША. Намесьнік прэм’ер-міністра Расеі Ігар Клябанаў, які прыехаў у Ерэван дзеля падпісаньня пагадненьня, заявіў, што замест доўгу Арменія перадасьць Расеі 4 ваенных прадпрыемствы і некалькі энэргетычных аб’ектаў. Паводле Клябанава, Расея ўпершыню пагаджаецца на касаваньне даўгоў шляхам перадачы прамысловых прадпрыемстваў.