ТАШКЕНТ. Лідэры былых савецкіх сярэдняазіяцкіх краінаў – Узбэкістану, Кыргызстану, Казахстану і Таджыкістану -- сустрэнуцца сёньня ў сталіцы Ўзбэкістану – Ташкенце.
Паводле агенцтва Інтэрфакс, чакаецца, што прэзыдэнты абмяркуюць пытаньне рэгіянальнай стабільнасьці, уключна з сытуацыяй у Афганістане, і шляхі паглыбленьня шматбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку – эканамічнага.