[ 15:30 ]  У горны раён Тора Бора прыбылі дадатковыя часткі амэрыканскага войску

ІСЛЯМАБАД. Прэсавы сакратар міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі ў Афганістане Кэнтан Кэйс паведаміў, што наземныя і паветраныя апэрацыі ў Афганістане будуць працягвацца да таго часу, пакуль міжнародны тэрарыст Усама бін Лядэн і лідэры талібаў ня будуць знойдзеныя. Паводле Кэйса, талібы ў некаторых раёнах Афганістану працягваюць супраціўленьне. У горны раён Тора Бора прыбылі дадатковыя часткі амэрыканскага войску, якое вышуквае бін Лядэна.