[ 15:55 ]  Затрыманыя баявікі "Аль Кайды", якія ўчора ўцяклі зь лягэру для палонных

ІСЛЯМАБАД. Міністэрства замежных справаў Пакістану паведаміла пра затрыманьне ўсіх, акрамя пяці, вязьняў – баявікоў “Аль-Кайды”, якія ўчора ўцяклі зь лягэру для затрыманых у паўночным Афганістане. Паводле прадстаўніка міністэрства, Азіза Ахмада Хана, 40 уцекачоў сьпярша захапілі ў ахоўнікаў зброю. Яны належалі да групы колькасьцю сто пяцьдзесят баявікоў “Аль Кайды”, якім удалося перабрацца са сваіх сховішчаў у гарах Тора Бора на тэрыторыі суседняга Пакістану. Прадстаўнік ЗША Кэнтан Кэйт заявіў, што Вашынгтон будзе дамагацца выдачы Злучаным Штатам Усамы Бін Лядэна і кожнага камандзера “Аль Кайды” або талібаў, якія будуць захопленыя ў палон у Пакістане і Афганістане. Афганскія ўлады ўзмоцнілі сродкі бясьпекі ў Кабуле напярэдадні інаўгурацыі часовага ўраду. Сёньня Рада Бясьпекі ААН мае прагаласаваць плян накіраваньня ў Афганістан міжнацыянальных сілаў бясьпекі.