ВАШЫНГТОН. Міністар юстыцыі ЗША Джон Эшкрафт паведаміў, што федэральныя ўлады выявілі падпольную сетку, якая займалася нелегальнай іміграцыяй у ЗША.
Паводле Эшкрафта, злачынцы змаглі штомесяц дастаўляць з Мэксікі ў ЗША сотні нелегальных імігрантаў.
Мяркуецца, што да папольнага бізнэсу далучаныя болей за 30 службоўцаў рэгіянальнай аўтобуснай кампаніі ў Лёс-Анжэлесе.