[ 03:41 ]  Амэрыканская авіяцыя працягвае бамбаваць умацаваныя раёны Тора Бора на ўсходзе Афганістану

КАБУЛ. Амэрыканская авіяцыя працягвае бамбаваць умацаваныя раёны Тора-Бора на ўсходзе Афганістану, дзе, як мяркуюць, знаходзіцца галоўны падазраваны тэрарыст Усама бін Лядэн. Пра гэта паведаміў у панядзелак намесьнік міністра абароны ЗША Пол Волфавіц. Сіла антыталібскай кааліцыі паведамляюць пра наступ у трох накірунках на пазыцыі “Аль-Кайды” ў гэтым раёне. Баявікі бін Лядэна вымушаныя адступаць у высакагорныя раёны. На поўдні Афганістану амэрыканскія марскія пехацінцы пры падтрымцы бранятэхнікі прасунуліся да Кандагару і занялі пазыцыі на адлегласьці 15 кілямэтраў ад гораду, каб пазбавіць талібаў і тэрарыстаў шляхоў да адступленьня. У панядзелак амэрыканскія вайскоўцы занялі будынак амбасады ЗША ў Кабуле, які быў зачынены з 1989 году.