Зіні заявіў аб гэтым на паседжаньні сумеснга ізраільска-палестынскай камісіі ў справах бясьпекі. Ён пакінуў паседжаньня, пасьля чаго камісія працягнула працу без пасярэдніцтва амэрыканскага дыплямата.
Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон выступіў з пагрозай пачаць новыя вайсковыя апэрацыі на Заходнім Беразе Ярдану і сэкатру Газа ў в адказ на хвалю самазабойчых тэрарыстычных актаў палестынцаў. Шарон заявіў аб гэтым пасьля таго, як палестынскі тэрарыст падарваў сябе каля гораду Хайфа, параніўшы пры гэтым 8 ізраільцаў.
Тым часам палестынскі прадстаўнік Саіб Ірыкат паведаміў, што лідэр Палестыны Ясір Арафат скасаваў свой плянаваны візыт у Катар зь меркаваньняў бясьпекі.