[ 16:51 ]  Прэзыдэнт ЗША лічыць дачасным накіроўваць у Афганістан міратворцаў

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, зь меркаваньняў бясьпекі, лічыць дачасным накіроўваць у Афганістан міжнародны міратворчы кантынгэнт. Сёньня прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар сказаў таксама, што пасылаць у Афганістан міратворцаў яшчэ зарана, бо там ідзе вайна і войска Злучаных Штатаў яшчэ ня выканала пастаўленых перад ім задачаў. Паводле Флэйшара, прыбыцьцё міратворцаў у Афганістан магчымае толькі пасьля таго, як у краіне будзе сфармаваны новы ўрад.