ПАРЫЖ. Міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” сёньня паведаміла, што сёлета ўжо былі забітыя ў часе выкананьня сваіх прафесійных абавязкаў 24 журналісты ды яшчэ 105 утрымліваюцца ў турме. У сераду гэтая арганізацыя ладзіць дзень падтрымкі журналістаў за кратамі. Таксама будзе ўшанаваны адзін журналіст за ўнёсак у падтрымку свабоды сродкаў масавае інфармацыі. Намінанты сёлета – іранец Рэза Аліджані, тунісец Сігем Бэнсэдрын, гаіцянін Мішэль Мантас, зімбабвіец Джэфры Наярота, расеец Рыгор Пасько, бангладэшац Тыпу Султан і кітаец Цзы Яньчэнь.