[ 17:40 ]  Францыя і Нямеччына рашуча выступаюць за тое, каб пашырэньне Эўразьвязу на ўсход адбывалася паводле графіку

НАНТ, ФРАНЦЫЯ Францыя і Нямеччына сёньня заявілі, што яны рашуча выступаюць за тое, каб пашырэньне Эўразьвязу на ўсход адбывалася паводле графіку. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр адзначылі ў сумеснай дэклярацыі, што памер і часовыя рамкі пашырэньня будуць захаваныя. Два лідара таксама выступілі за прыняцьцё Эўрапейскай канстытуцыі, назваўшы гэта “важным крокам у гістарычным працэсе эўрапейскай інтэграцыі” Праз тры тыдні у Бэльгіі адбыдзецца саміт лідараў краінаў Эўразьвязу.