[ 18:16 ]  Пасланьнік ЗША Джэймс Добін сустрэўся з легітымным прэзыдэнтам Афганістану Бурганудзінам Рабані ў Кабуле

КАБУЛ Пасланьнік ЗША Джэймс Добін сустрэўся з легітымным прэзыдэнтам Афганістану Бурганудзінам Рабані ў Кабуле, і абмеркаваў з ім пляны фармаваньня будучага кааліцыйнага ўраду Афганістану. Пасланьнік ААН Францэск Вэндрэл, які таксама праводзіць у Кабуле перамовы з афганскімі лідарамі, паведаміў, што ён спрабуе наладзіць бліжэйшымі днямі сустрэчу ўсіх зацікаўленых бакоў наконт фармаваньня пераходнага ўраду. Сёньня амэрыканская авіяцыя працягвала бамбаваць адзін з апошніх бастыёнаў талібаў паўночны горад Кундуз. Афганскае іслямскае агенства паведамляе, што некаторыя камандзіры талібаў гатовыя здаць горад, калі Паўночны альянс гарантуе ім магчымасьць бясьпечна пакінуць гэты рэгіён