Кроўфорд, Тэхас. Прэзыдэнты ЗША й Расеі Джордж Буш і Ўладзімер Пуцін скончылі трохдзённы саміт, так і не дасягнуўшы пагадненьня наконт прапанаванай Злучанымі Штатамі сыстэмы супрацьракетнай абароны.
Буш заявіў, што паміж дзьвюма краінамі існуюць новыя дачыненьні, якія палепшаць жыцьцё простых людзей. Ён высока ацаніў Пуціна як моцнага партнэра ў барацьбе з тэрарызмам.
Прамаўляючы ў школе ў тэхаскім горадзк Кроўфордзе, абодва лідэры сказалі, што абмяркоўвалі вайну з тэрарызмам, супрацоўніцтва ў нераспаўсюджваньні ядзернае зброі, а таксама эканамічныя пытаньні.
З Тэхасу Пуцін накіраваўся ў Нью-Ёрк, дзё ён наведае месца былога Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру, зьнішчанага тэрарыстамі 11 верасьня.