[ 15:33 ]  Былы афганскі кароль Махамад Захір Шах згадзіўся вярнуцца ў Афганістан

Рым. Былы афганскі манарх Махамад Захір Шах паведаміў сёньня ў Рыме, дзе ён жыве на эміграцыі, што ён гатовы вярнуцца ў Афганістан ня ў якасьці лідэра, але як нэўтральная асоба, якая можа дапамагчы аб’яднацца народам Афганістану. Шах выступае за стварэньне шматэтнічнага кааліцыйнага ўраду Афганістану. Ён правёў перамовы з амбасадарам ЗША пры Паўночным альянсе Джэймсам Дубінам, які цяпер накіроўваецца ў Ісьлямабад на перамовы з афганскімі лідэрамі ў справе стварэньня ўраду шырокай кааліцыі.