[ 10:48 ]  Нэльсан Мандэла рашуча падтрымлівае амэрыканскую ваенную апэрацыю ў Афганістане

ВАШЫНГТОН Былы прэзыдэнт ПАР Нэльсан Мандэла рашуча падтрымлівае амэрыканскую ваенную апэрацыю ў Афганістане. Мандэла заявіў гэта пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША ў Белым Доме. Былы паўднёваафрыканскі прэзыдэнт лічыць, што Джордж Буш мае поўнае права абараняць Амэрыку ад тэрарыстаў. Мандэла сказаў, што для Буша было б катастрофай паддацца на просьбы спыніць удары па Афганістану. Былы Паўднёваафрыканскі прэзыдэнт заклікаў ЗША давесьці антытэрарыстычную кампанію да лягічнага канца. Джордж Буш адзначыў, што Нэльсан Мандэла застаецца міжнародным сымбалям свабоды