[ 17:32 ]  Агенцтва ААН у справах уцекачоў сёньня зноў заклікала Пакістан і Іран адкрыць свае межы для афганскіх уцекачоў

ЖЭНЭВА. Агенцтва ААН у справах уцекачоў сёньня зноў заклікала Пакістан і Іран адкрыць свае межы для афганскіх уцекачоў, якія ратуюцца ад гвалтоўнай мабілізацыі ў войскі абодвух бакоў канфлікту. Суседнія з Афганістанам краіны закрылі свае межы, баючыся масавага наплыву цывільнага жыхарства і ўзброеных ваяўнікоў. Кіраўнік агенцтва ААН у справах уцекачоў Руд Любэрс выпраўляецца ў тыднёвую паездку ў Пакістан і Іран.