[ 21:17 ]  Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл прыбыў сёньня ў Пакістан

ІСЬЛЯМАБАД. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл прыбыў сёньня ў Пакістан у рамках паездкі па краінах Паўдзённай Азіі для абмеркаваньня амэрыканскай апэрацыі ў Афганістане. Заўтра Паўэл плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам. Пасьля гэтага ён выедзе ў Індыю, дзе ў сераду правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Аталам Біхары Ваджпаі. Галоўнай тэмай абмеркаваньня з абодвума лідэрамі будзе будучыня Афганістану.