ІСЬЛЯМАБАД. Дзіцячы фонд Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў папярэдзіў, што як найменей 100 тысячаў афганскіх дзяцей могуць памерці гэтай зімою, калі за найбліжэйшыя шэсьць тыдняў у Афганістан ня будзе дастаўленая неахбодная колькасьць харчаваньня. Прэсавы сакратар Фонду Эрык Лярош сказаў, што для правядзеньня самых неабходных гуманітарных апэрацыяў у Афганістане неабходна 36 мільёнаў даляраў, зь якіх Фонд дагэтуль атрымаў толькі палову. Прадстаўніца ААН Стэфані Банкер назвала цяперашні крызыс у Афганістане «самым сур’ёзным і складаным за ўсё гісторыю».