НЬЮ-ЁРК
У Нью Ёрку адна з супрацоўніц тэлекампаніі NBC захварэла на сібірскую язву пасьля таго, як ускрыла падазроную пошту. Гэта скураная форма сібірскай язвы, якая не з’яўляецца такой небяспечнай, як лёгачная форма. Цяпер гэтая неназваная супрацоўніца праходзіць курс лячэньня, а некаторыя памяшканьні ў NBC зачыненыя. На мінулым тыдні ў Флярыдзе ад лёгачнай формы сібірскай язвы памер супрацоўнік мясцовай газэты, а двое ягоных калегаў захварэлі. Фэдэральнае Бюро Расследваньняў пачало следства ў справе магчымай біялягічнай атакі на ЗША.
Сёньня ФБР заявіла, што пакуль ня бачыць ніякай сувязі паміж зьяўленьнем сібірскай язвы і тэрактамі 11 верасьня