[ 07:52 ]  Завершылася паездка прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэйра ў Расею, Пакістан і Індыю

ЛЁНДАН. Завершылася паездка прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэйра ў Расею, Пакістан і Індыю, у часе якой ён заяўляў, што Талібан абавязаны зачыніць тэрарыстычныя лягэры на сваёй тэрыторыі, інакш ён сам стане ворагам. У часе перамоваў з прэм’ер-міністрам Індыі Ваджпаі, якія прайшлі ў Дэлі, Блэйр паўтарыў, што Афганістану патрэбны ўстойлівы ўрад з шырокім прадстаўніцтвам ад усіх этнічных групаў. Ваджпаі сказаў, што Індыя будзе ў поўным аб’ёме супрацоўнічаць з антытэрарыстычнай кааліцыяй.