[ 21:32 ]  Прэм’ер-міністар Украіны Анатоль Кінах сёньня яшчэ раз сьцьвердзіў, што ўкраінская ракета не магла стацца прычынай катастрофы расейскага авіяляйнэра

КІЕЎ. Прэм’ер-міністар Украіны Анатоль Кінах сёньня яшчэ раз сьцьвердзіў, што ўкраінская ракета не магла стацца прычынай катастрофы расейскага авіяляйнэра, які ўчора разьбіўся ў Чорным моры. Кінах паўтарыў свае ўчорашнія высновы наконт таго, што самалёт Ту-154 быў ад месца вучэньняў на адлегласьці ў пяць разоў большай за радыюс дзеяньня ракетаў. З гэтым пагадзіўся і камандуючы расейскімі ваенна-паветранымі сіламі генэрал Анатоль Карнукоў, які быў учора на камандным пункце супольных расейска-украінскіх вучэньняў і сачыў за палётам кожнай ракеты.