ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд распачынае візыт у Савудаўскую Арабію, Аман, Эгіпет і Ўзбэкістан. Мінулай ноччу ў Вашынгтоне Рамсфэльд выказаў надзею, што ягоная першая сустрэча з узбэцкімі лідэрамі будзе пасьпяховай.
Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшэр удакладніў, што паездка Рамсфэльда мае азнаямляльны характар і ладзіцца дзеля кансультацыяў зь сябрамі.
Кіраўніцтва ЗША надае асаблівую ўвагу падтрымцы мусульманскімі краінамі сваёй антытэрарыстычнай кампаніі.