[ 23:11 ]  Лідэр руху Талібан Мулла Мухамад Амар ізноў заявіў, што талібы ня выдадуць Злучаным Штатам Усаму бін Лядэна

КАБУЛ. Лідэр руху Талібан Мулла Мухамад Амар ізноў заявіў, што талібы ня выдадуць Злучаным Штатам Усаму бін Лядэна. Амар паведаміў, што месцазнаходжаньне Бін Лядэна вядомае толькі вузкаму колу людзей, якія забясьпечваюць ягоную бясьпеку. У сваім радыёзвароце Мулла Амар заклікаў Злучаныя Штаты сур’ёзна абдумаць рашэньне пра ваеную апэрацыю супраць талібаў. На ягоную думку, любыя спробы скінуць рэжым талібаў прывядуць да працяглай партызанскай вайны ў Афганістане.